Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Этнаграфічны музей “Родныя вытокі” ДУА “Дзіцячы сад-сярэдняя школа №4 г.Кобрына”

Экскурсія “Хата пад саламянаю страхою”

(10 “А” клас, 2017 г.)

Экскурсія “Спадчына Беларусі”

 ( 5 “А” клас, снежань 2017г.)

     Экскурсія, якую мы падрыхтавалі для вучняў 5 класа, мела на мэце пазнаёміць  іх з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце; выхоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага Беларусі.

     Пяцікласнікі не толькі маглі дакрануцца да маўклівых сведкаў гісторыі ў музеі – экспанатаў, але і самі сталі ўдзельнікамі цікавай і павучальнай гутаркі з васьмікласнікамі-экскурсаводамі.

–       А вы ведаеце, чаму наш музей мае выгляд сялянскай хаты? А ці вы ведаеце, з якога матэрыялу будавалі раней хаты? А якія  павер′і, звязаныя з парогам, вы ведаеце?   Што гэта за словы: верхнік, падпечак, покуць, пранік?

Аказалася, што акрамя экскурсійнай работы, была праведзена яшчэ і вялікая лексічная праца. А гэты від работы асабліва неабходны для развіцця камунікатыўных якасцей сучасных дзяцей любога ўзросту. І як заўсёды на любым уроку – этап замацавання. Пяцікласнікам былі прапанаваны карткі са словамі. Гэта экспанаты нашага музея. Трэба было знайсці экспанат, запісаны на iх картцы (пранік, качалка, ухват, чаўнок, начоўкі, спарыш, збан, гарлач, куфар і інш. ).

 Мы чакаем у музеі “Родныя вытокі” ўсіх неабыякавых да гісторыі Беларусі,  нашай народнай традыцыйнай культуры!

Матэрыял падрыхтавала кіраўнік музея Здановіч І.Л.

Разделы сайта