21 лютага 2025 г. па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Святочныя мерапрыемствы прайшлі і ў нашай школе. У мерапрыемствах прымалі ўдзел не толькі вучні, але і бацькі, работнікі ўстановы. На пачатку тыдня настаўнік беларускай мовы і літаратуры Пінгаль С.П. правяла з вучнямі 7 “К” класа музейны ўрок “Са спадчынай сябрую”. Вучні 7 “Б” класа сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні “Мая мова родная”. Настаўнік беларускай мовы Астапук Г.М. запрасіла шасцікласнікаў на інтэлектуальную гульню “Пагуляем у роднае слова”. Вучні 3–11 класаў, работнікі школы прымалі ўдзел у конкурсе фотаздымкаў “Радзіма ў маім сэрцы”.

Цікава і пазнавальна адзначылі Дзень роднай мовы ў пачатковай школе. Класны кіраўнік 3 “В” класа Казакова Л.У. правяла ў сваім класе гульню "Слова роднае, жывое, гаваркое!". Настаўнік пачатковых класаў Елісеева І.У. запрасіла да ўдзелу ў марафоне “Маё любімае слова па-беларуску” не толькі вучняў, але і бацькоў 3 “А” класа. Сапраўдныя кніжныя “рэліквіі” прадставілі навучэнцы 4 “А” класа пад кіраўніцтвам настаўніка Літвінюк Л.П.

У мерапрыемствах да Дня роднай мовы прымалі ўдзел і самыя маленькія ўдзельнікі адукацыйнага працэсу. “Гучы, наша роднае слова” – пад такім дэвізам выхаванцы дзіцячага садка танцавалі і спявалі песні на роднай мове. Завяршыўся святочны тыдзень узнагароджаннем вучняў-пераможцаў школьнай акцыі “Дыктант на выдатна”. У акцыі прымалі ўдзел вучні 3 – 11 класаў.

Старшыня метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Здановіч І.Л.