Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дзень беларускага пісьменства і друку

Традыцыйна ў першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства і друку. Святочныя мерапрыемствы прайшлі і ў нашай школе. Напрыклад, выставы “Асветнікі Беларусі” і “Залацінкі роднай мовы” ў кабінетах беларускай мовы і літаратуры, “Каля крыніц беларускай кнігі”.

Настаўнікі пачатковых класаў правялі шэраг цікавых і запамінальных мерапрыемстваў. Пра што толькі не даведаліся вучні ў гэты дзень! Класны кіраўнік 3 “А” класа Краўчук Т.А. правяла з вучнямі гульню-віктарыну “Мая Радзіма Беларусь”. Дзеці падзяліліся на дзве каманды і адказвалі на пытанні па розных тэмах: сімвалы, гісторыя, геаграфія, сельская гаспадарка, прамысловасць, культура, спорт. Папулярызацыі роднай мовы, літаратуры, культуры былі прысвечаны ўрокі літаратуры настаўніка беларускай мовы Панічавай Н.А. Урокі-лекцыі “Кніга адкрывае свет” прайшлі ў 6 “В” і 6 “К” класах, а вусны часопіс “Ад кнігі каменнай да сучаснай”   – для вучняў 7 –8-ых класаў. Завяршыўся тыдзень пазакласным мерапрыемствам для вучняў 9 – 11 класаў. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Здановіч І.Л. і Пінгаль С.П. падрыхтавалі і правялі пазнавальную гульню “Нам засталася спадчына”. Вучні падзяліліся на тры каманды, выбіралі тэму і кошт пытання. Падводзячы вынік правядзення мерапрыемстваў да Дня беларускага пісьменства і друку ў гэтым годзе, хочацца ўказаць на высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, актыўны ўдзел настаўнікаў і вучняў.

Раздзелы сайта