Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.09.2023

Да Дня беларускага пісьменства

Штогод у першую суботу верасня ў нашай краіне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. Сталіцай свята ў гэтым годзе  стаў раённы цэнтр Гарадок – радзіма Канстанціна Вераніцына, аўтара вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».

Да гэтай значнай культурнай падзеі далучыліся вучні і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нашай школы. Настаўнік беларускай мовы Астапук Г.М. правяла сярод 7-ых класаў літаратурную віктарыну “Беларуская скарбонка”. Вучні працавалі ў групах, паказалі сябе добрымі знаўцамі роднай мовы і літаратуры.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Пінгаль С.П. і Панічава Н.А. правялі сярод вучняў 5–6 класаў інтэлектуальную гульню “Скарбы роднай мовы”. Дзеці ўспомнілі імя самага знакамітага на ўвесь свет першадрукара-беларуса — Францыска Скарыны, а таксама прынялі ўдзел у інтэлектуальным спаборніцтве па пытаннях беларускай мовы.

Вучні 10-ых класаў разам з настаўнікам Здановіч І.Л. гарталі старонкі вуснага часопіса “Беларускі друк: ад вытокаў да сучаснасці”. Дзесяцікласнікі пазнаёміліся з першымі друкаванымі выданнямі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а таксама зрабілі агляд самых вядомых газет і часопісаў.

Старшыня МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры І.Л.Здановіч

Разделы сайта