Этнаграфічны музей “Родныя вытокі”
ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Кобрына
імя воінаў-інтэрнацыяналістаў”
Ад прадзедаў “нам засталася спадчына”. І настаўнікі, і вучні павінны захаваць яе для сябе і для будучых пакаленняў. Гэта наш абавязак і доўг, бо кожны вучань жадае ўвайсці ў дарослае жыццё Чалавекам, які любіць сваю сям'ю, свой край, свой народ, сваю Радзіму і гэтым ганарыцца. Сучасная моладзь усё менш і менш ведае аб сваіх каранях, мае смутнае ўяўленне пра абрады, асаблівасці беларусаў.
У сувязі з гэтым у нашай школе дзейнічае этнаграфічны музей “Родныя вытокі”, які спрыяе далучэнню шырокага кола вучняў да культуры свайго народа.
Гісторыя этнаграфічнага музея палічвае меней чатырох гадоў. Рэчы, якімі карысталіся нашы продкі, пачала збіраць разам са сваімі вучнямі настаўнік беларускай мовы і літаратуры Рыбакова Галіна Андрэеўна. Дзякуючы яе намаганням, на плошчы 30 кв.м. быў створаны этнаграфічны куток “Родныя вытокі”, пры якім пачаў працаваць гурток “Спадчына”.
Вынікам плённай працы, працы мэтанакіраванай, змястоўнай, якая пачалася некалькі гадоў таму назад, стала адкрыццё 9 верасня 2016 года этнаграфічнага музея.
Яго кіраўніком стала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Здановіч Ірына Леанідаўна. За гады работы музеі ў было зроблена нямала карысных спраў праведзены запамінальныя экскурсіі, лекцыі, святы, музейныя заняткі.
З лютага 2023 г. кіраўніком музея была назначана Скробат Таццяна Анатольеўна, настаўнік гісторыі.
“Не пагарджаць святым сваім мінулым, а заслужыць яшчэ і вартым быць яго”
У. Караткевіч