Экскурсія “Спадчына Беларусі”
( 5 “А” клас, снежань 2017г.)
Экскурсія, якую мы падрыхтавалі для вучняў 5 класа, мела на мэце пазнаёміць іх з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце; выхоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага Беларусі.
Пяцікласнікі не толькі маглі дакрануцца да маўклівых сведкаў гісторыі ў музеі – экспанатаў, але і самі сталі ўдзельнікамі цікавай і павучальнай гутаркі з васьмікласнікамі-экскурсаводамі.
– А вы ведаеце, чаму наш музей мае выгляд сялянскай хаты? А ці вы ведаеце, з якога матэрыялу будавалі раней хаты? А якія павер′і, звязаныя з парогам, вы ведаеце? Што гэта за словы: верхнік, падпечак, покуць, пранік?
Аказалася, што акрамя экскурсійнай работы, была праведзена яшчэ і вялікая лексічная праца. А гэты від работы асабліва неабходны для развіцця камунікатыўных якасцей сучасных дзяцей любога ўзросту. І як заўсёды на любым уроку – этап замацавання. Пяцікласнікам былі прапанаваны карткі са словамі. Гэта экспанаты нашага музея. Трэба было знайсці экспанат, запісаны на iх картцы (пранік, качалка, ухват, чаўнок, начоўкі, спарыш, збан, гарлач, куфар і інш. ).
Мы чакаем у музеі “Родныя вытокі” ўсіх неабыякавых да гісторыі Беларусі, нашай народнай традыцыйнай культуры!
раскрыть » / « свернуть