Штогод у першую суботу верасня ў нашай краіне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. На мінулым тыдні гэтае свята сабрала гасцей у горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці.
Да гэтай значнай культурнай падзеі далучыліся вучні і настаўнікі нашай школы. Так, настаўнік беларускай мовы Астапук Г.М. правяла сярод вучняў 8-ых класаў пазнавальна-займальную гульню “Знаўцы і эрудыты”. Настаўнік Панічава Н.А. сабрала шасцікласнікаў на гадзіну інфармавання з элементамі гульні “Кніга –– сябар і дарадца чалавека”. Вучні ўспомнілі імя самага знакамітага на ўвесь свет першадрукара-беларуса — Францыска Скарыны, а таксама вядомых іншых дзеячаў: Кірылу Тураўскага, Еўфрасінню Полацкую, Сімяона Полацкага. С.П.Пінгаль запрасіла вучняў 7-ых класаў у гістарычны дыліжанс “Пад небам беларускага пісьменства”, а Здановіч І.Л. правяла сярод адзінаццацікласнікаў інтэлектуальна-пазнавальную гульню “Кніга – крыніца ведаў”. На працягу дня ў фае школы быў арганізаваны прагляд відэаролікаў “Адкуль да нас прыйшла кніга”. Вучні школы прымалі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Кніга — крыніца мудрасці, ведаў і навукі…”.

Старшыня школьнага метадычнага аб'яднання
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Здановіч І.Л.