Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.09.2025

Гульня «Па слядах Скарыны»

У межах шостага школьнага дня, прысвечанага Дню беларускай пісьменнасці, вучні 5 «А» класа прынялі ўдзел у цікавай гульнi «Па слядах Скарыны».

Мерапрыемства было накіравана на пашырэнне ведаў пра жыццё і дзейнасць вялікага беларускага першадрукара і асветніка, развіццё іх цікавасці да гісторыі і культурнай спадчыны радзiмы.

Падчас гульні дзеці адпраўляліся ў «віртуальнае» падарожжа па гарадах, звязаных з імем Скарыны. На кожнай «станцыі» іх чакалі цікавыя заданні. Вучнi з захапленнем знаёміліся з асаблівасцямі першадрукарства і спрабавалі сябе ў ролі перапісчыкаў старажытных тэкстаў.

Гульня дапамагла дзецям не толькі замацаваць веды, атрыманыя на ўроках, але і па-сапраўднаму адчуць прыналежнасць да багатай гісторыі нашай краіны.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і творчай атмасферы, пакінуўшы ў вучняў масу прыемных уражанняў і новых ведаў пра славутага земляка.

Разделы сайта