Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.09.2020

Дзень беларускага пісьменства і друку

Традыцыйна ў першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства і друку. Святочныя мерапрыемствы прайшлі на гэтым тыдні і ў нашай школе.

       Выставы “Асветнікі Беларусі” і “Залацінкі роднай мовы” ў кабінетах беларускай мовы і літаратуры

     

       Важна адзначыць значную ролю школьнай бібліятэкі ў папулярызацыі і прапагандзе кніжнай спадчыны Беларусі, гісторыі беларускай мовы і кнігадрукавання…

     Выстава “Каля крыніц беларускай кнігі” і экскурсія ў школьную бібліятэку        (1 “А” клас, настаўнік Салодкая Н.М.)

    

Знаёмства з кнігай пачынаецца ўжо ў дзіцячым садку…    

Выстава малюнкаў “Па старонках беларускай казкі”

Настаўнікі пачатковых класаў правялі шэраг цікавых і запамінальных мерапрыемстваў.  Пра  што толькі не даведаліся  вучні  ў гэты дзень! Класны кіраўнік 3 “А” класа Краўчук Т.А. правяла з вучнямі гульню-віктарыну “Мая Радзіма Беларусь”.Дзеці падзяліліся на дзве каманды і адказвалі на пытанні па розных тэмах: сімвалы, гісторыя, геаграфія, сельская гаспадарка, прамысловасць, культура, спорт. А адказы на пытанні можна было знайсці ў кнізе-падарунку прэзідэнта РБ. 

    

Інфармацыйная гадзіна “Чытаем па-беларуску разам”(2 “В”, 2 “А” класы, настаўнікі Давідзюк А.І., Ліцвінюк Л.П.)

     

Папулярызацыі роднай мовы, літаратуры, культуры былі прысвечаны ўрокі літаратуры настаўніка беларускай мовы Панічавай Н.А. Урокі-лекцыі “Кніга адкрывае свет” прайшлі ў 6 “В” і 6 “К” класах, авусны часопіс “Ад кнігі каменнай да сучаснай”   – для вучняў 7 –8-ых класаў.

    

Завяршыўся тыдзень пазакласным мерапрыемствам для вучняў 9 – 11 класаў. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Здановіч І.Л. і Пінгаль С.П. падрыхтавалі і правялі пазнавальную гульню “Нам засталася спадчына”.Вучні падзяліліся на тры каманды, выбіралі тэму і кошт пытання. У выніку перамагла каманда 11 класа!

Падводзячы вынік правядзення мерапрыемстваў да Дня беларускага пісьменства і друку ў гэтым годзе, хочацца ўказаць  на высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, актыўны ўдзел настаўнікаў і вучняў. Дзякуй усім!

Кіраўнік метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Здановіч І.Л.

Разделы сайта