Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.01.2021

Таямніцы беларускага ручніка

23 студзеня вучні 8-9 класау прыйшлі на мерапрыемства пад назвай “Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаем маленькую радзіму”. Вучні адправіліся у падарожжа у мінулае, каб раскрыць таямніцу беларускага ручніка. Даведаліся пра гісторыю стварэння і прызначення ручніка. Ручнік адлюстроувае гісторыю народа, яго дух, творчыя памкненні і мастацкае светауспрыманне. Гучалі вершы беларускіх паэтау пра ручнік (А. Дзеружынскі “Беларускі ручнік”, А. Пысін “Ручнікі”). Асабліва цікава была паслухаць дзецям пра ролю ручніка у сямейных абрадах беларусау. Напрыклад, вясельныя ручнікі уваходзілі у пасаг маладой і сведчылі пра яе працавітасць, умельства і густ. Усяго у пасагу дзяучыны павінна быць не менш за сорак ручнікоу.

Не меньшую зацікауленасць выклікала таямічасць беларускага ручніка. У кожным сантыметры тканіны, у кожным узору быу заключаны глыбокі сэнс. Вялікая колькасць арнаменту, як зашыфраванае пасланне з мінулага, можа раскрыць сэнс ручніка. Арнамент ахоувау ад ліха, быу зваротам да вышэйшай сілы, каб была шчасліва доля.

Закончылася мерапремства гульней “Ручнік”. Праходзячы пад ручніком, дзеці загадвалі жаданне. Яно павінна абавязкова збыцца, таму што пазітыуны настой, духоуная повязь часоу паспрыяе гэтаму.

    

Разделы сайта