Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.09.2021

Дзень беларускага пiсьменства

Штогод у першую суботу  верасня ў нашай краіне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. 4 верасня 28-ы раз гэтае свята сабрала гасцей у старажытным горадзе Капыль Мінскай вобласці пад слоганам «Слова нас аб'ядноўвае».

Да гэтай значнай культурнай падзеі далучыліся вучні і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нашай школы. Так, настаўнік беларускай мовы Астапук Г.М. правяла сярод 5-ых класаў віктарыну “Што? Дзе? Калі?”. Дзеці паказалі сябе добрымі знаўцамі роднай мовы, успомнілі імя самага знакамітага на ўвесь свет першадрукара-беларуса — Францыска Скарыны, а таксама вядомых іншых дзеячаў: Кірылу Тураўскага, Еўфрасінню Полацкую, Сімяона Полацкага. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі віктарыны сталі Громава Валерыя (5 “А”), Ванелік Маргарыта (5 “А”), Кавалёва Аляксандра (5 “А”), Грэнь Марк (5 “А”), Шапяцюк Сафія (5 “К”), Актысюк Дар'я (5 “К”).

Вучняў 8-ых класаў сабрала на інтэлекту-альную гульню “Я ведаю” настаўнік беларускай мовы і літаратуры Панічава Н.А. Васьмікласнікі змаглі праверыць свае веды па такіх тэмах, як “Марфалогія”, “Фане-тыка”, “Святы белару-саў”, “Перакладзі слова”, “Тропы”, “Псеўданімы” і інш. У выніку напружанай барацьбы пераможцам гульні стаў вучань 8 “Б” класа Кузіч Арцём. Другое месца заняў вучань 8 “А” класа Дубіна Давід.

Не менш актыўнымі аказаліся вучні старшых класаў. Настаўнікі Здановіч І.Л. і Пінгаль С.П. падрыхтавалі для вучняў 9-11 класаў вусны часопіс “ Я люблю Беларусь”. Асабліва зацікавілі старшакласнікаў рубрыкі “ Вандруем па Беларусі”, “Таямніцы слова” і “”Спяваем гімн разам”. Самымі актыўнымі суразмоўцамі сталі Бурда Уладзімір (11 “Б”), Талакоўскі Арцём (11 “Б”), Злотнік Алеся (11 “Б”), Кузьміч Дзмітрый (10 “А”), Віктаровіч Кацярына (10 “А”), Ліцкевіч Ксенія (10 “А”), Вакуліч Ганна (10 “Б”), Лузіна Вераніка (10 “Б”), Жук Анастасія (9 “В”).

Спадзяёмся, што першая субота верасня стала для вучняў вельмі змястоўнай, цікавай і пазнавальнай.

Кіраўнік школьнага метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Здановіч І.Л.

Разделы сайта