Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.02.2022

Свята вышыванкі

У мінулую суботу ў нашай школе настаўнікі беларускай мовы і работнікі школьнай бібліятэкі наладзілі сапраўднае Свята вышыванкі. Яно прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. У выставе-прэзентацыі прымалі ўдзел усе тыя, хто цікавіцца вышыўкай, беларускай народнай культурай.  Чаго толькі тут не ўбачыш: вышытыя карціны, ручнікі, абрусы. Мы ганарымся тым, што ў нашай школе столькі таленавітых дзяцей, настаўнікаў і актыўных бацькоў, якія з цікавасцю сочаць за жыццём школы і прымаюць у ім самы актыўны ўдзел.

Выстава стварае радасны настрой і адчуванне свята і еднасці! Прыходзьце, глядзіце, любуйцеся!

 

Кіраўнік метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры І.Л.Здановіч

Разделы сайта