Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.09.2022

Дзень беларускага пісьменства - 2022

Штогод у першую суботу  верасня ў нашай краіне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. 3-4 верасня 29-ы раз гэтае свята сабрала гасцей у старажытным горадзе Добруш Гомельскай вобласці.

Да гэтай значнай культурнай падзеі далучыліся вучні і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры нашай школы. Настаўнік  Пінгаль С.П. падрыхтавала для вучняў 5-ых класаў лінгвістычную гульню “Я ведаю родную мову”,а Астапук Г.М. запрасіла вучняў 6-ых класаў на турнір эрудытаў “Перакладзі слова”.  Дзеці не толькі паказалі сябе добрымі знаўцамі беларускай мовы, але і падзяліліся сваімі любімымі словамі на роднай мове.

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Панічава Н.А. правяла сярод вучняў 7-8-ых класаў гульню-падарожжа “Смак роднай мовы”. Дзеці яшчэ раз змаглі пераканацца ў тым, што беларуская мовапрыгожая і мілагучная, адметная, сакавітая, дзіўная, найлепшая і непаўторная.

Не менш актыўнымі аказаліся вучні старшых класаў. Настаўнік Здановіч І.Л. падрыхтавала для вучняў 9-10 класаў інтэлектуальную гульню “Кніга – крыніца ведаў”. Асабліва зацікавілі старшакласнікаў рубрыкі “Рэбусы”, “Загадкі-жарты” і “Закончыце вершаваныя радкі”. Самымі актыўнымі суразмоўцамі сталі Хабарава Кацярына, Жук Анастасія, Панічава Ганна, Міхалюк Варвара, Жук Наталля, Алясюк Аляксей.

 

Спадзяёмся, што праведзеныя мерапрыемствы нікога не пакінуць абыякавымі і змогуць  данесці да дзяцей,  што трэба ведаць і любіць “зямлі бацькоўскай слова”!

Кіраўнік метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Здановіч І.Л.

Разделы сайта