Вучні 1 “В” класа на працягу ўсяго тыдня ўдзельнічалі ў акцыі “Тыдзень беларускай мовы”. Самым займальным аказалася тое, што вучні стварылі свае воблака слоў “Мае любімае слова па-беларуску”.
Асабліва звярнулі ўвагу дзеці са сваей настаўніуай на сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы. Самымі папулярнымі словамі былі: бульба, вяселка, кветка.
І нават гучала песня ад першакласніцы, пераапранутай у беларускае адзенне “Дзяўчынка-беларусачка”. Мы ўсе павінны берагчы гэты духоўны скарб, і тады жывая і непаўторная родная мова раскажа ўсяму свету пра нашу краіну!