19 верасня ў рамках правядзення Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”прайшоў марафон “Мова родная – мова модная”. Вучні разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры выконвалі песні на роднай мове.
20 верасня ў рамках акцыі “Натхнёныя Бацькаўшчынай” для вучняў 9–ых класаў быў арганізаваны прагляд відэасюжэтаў пра знакамітых беларусаў (Ф.Скарына, Е.Полацкая, К.Тураўскі, С.Полацкі).
У рамках святкавання Тыдня роднай мовы вучні 7–ых класаў стварылі воблака слоў, куды змясцілі свае самыя любімыя беларускія словы.